Гарвардская абсерваторыя
Арыгінал назвы | Harvard College Observatory |
---|---|
Тып | астранамічная абсерваторыя |
Код | 802 (назіранні) |
Размяшчэнне | Кембрыдж, штат Масачусетс, ЗША |
Каардынаты | |
Вышыня | 22 м |
Дата адкрыцця | 1839 |
Сайт: | http://www.cfa.harvard.edu/hco/ |
Гарвардская абсерваторыя — навукова-даследчая ўстанова Гарвардскага ўніверсітэта (ЗША). Заснаваная ў 1839 годзе. У яе склад уваходзяць астранамічныя абсерваторыі на тэрыторыі ўніверсітэта (з 1844); радыё-астранамічныя і метэорныя станцыі ў іншых месцах ЗША. З 1955 з Гарвардская абсерваторыя была аб'яднаная Смітсанаўскага астрафізічнай абсерваторыяй у Кембрыджы. Асноўныя інструменты: 1,5-м рэфлектар, 60-см і 80-см тэлескопы Шміта, 18-м радыётэлескоп і інш. Асноўныя напрамкі даследаванняў: вывучэнне зменных зорак, фотаметрычныя і спектрафотаметрычныя даследаванні зорак, туманнасцяў, галактык, радыёастранамічныя даследаванні, вывучэнне праблемы ўнутранай будовы зорак, касмалогія. У Гарварскай абсерваторыі знаходзіцца унікальная шкляная бібліятэка (звыш 500 тыс. негатываў). На Гарвардскай абсерваторыі распрацавана першая дэталёвая спектральная класіфікацыя зорак (Гарвардская фотаметрыя), адкрыта залежнасць "перыяд змены бляску - свяцільнасць" для цэфеід, складзеныя шырокія каталогі зорных велічынь, спектраў, скопішч галактык і інш.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Гарвардскі ўніверсітэт
- Гарвард-Смітсанаўскі цэнтр астрафізікі
- Смітсаніянская астрафізічная абсерваторыя
- Цэнтр малых планет
- Астрафатаграфія
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Публікацыі назіранняў у Цэнтры малых планет:
Публікацыі ў базе даных NASA ADS:
Назіранні камет і спадарожнікаў планет пасля 1870 года:
- Архівы назіранняў, MPC